Профіль пакалення Як зладзіць сваю першую выставу?


У новым выданні праграмы пра актыўных маладых людзей Воля Саўле ідзе ў госці да мастака і дызайнера Рамана Камінскага.https://www.youtube.com/watch?v=yxX1omiiHyY&feature=youtu.be«Я сам часам не магу разабрацца, ёсць нейкі ўспамін, невыразны, але дзякуючы яму я спытваю пэўныя эмоцыі. Дастаткова цікава працаваць над пошукам гэтай эмоцыі. Атрымліваецца, я працую не на шырокага гледача, а працую быццам на сябе. Мне было цікава паказаць людзей, іх настрой менавіта ў секунду, ў якую яны знаходзяцца на гэтым палатне менавіта без твару. Каб чалавек зразумеў, якую эмоцыю спытвае мой персанаж менавіта ў руху», – з цікавасцю распавядае пра свае творчыя эксперыменты мастак і дызайнер Раман Камінскі.Хлопец не маляваў 11 гадоў, але раптам у яго прачнулася прага да мастацтва. Кажа, што калісьці пайшоў запісвацца ў мастацкую школу пад уражаннем ад прыгожым графіці.

Каментары