Як жыхарка Менску ператварыла высотку ў малапавярховік


Жыхарка Першамайскага раёну сталіцы Наталля Купрэвіч вывучыла заканадаўства, датычнае будаўніцтва, і прымусіла «Белпрамбуд» замест 12-павярховага гмаху каля яе дому ўзвесці ўсяго толькі 4-павярховы будынак.

Цяпер яна кансультуе іншых актыўных жыхароў Менску.

Падрабязней пра тое, як плённа супрацьстаяць планам уладаў і забудоўнікаў, якія не даюць жыхарам быць гаспадарамі на сваіх тэрыторыях – у поўным выданні праграмы «Размова» Уладзіміра Мацкевіча з Наталляй Купрэвіч.