Як жыхар Салігорску паставіў на месца «Беларуськалій»


Мы распавядалі пра 31-гадовага салігорца Сяргея Грынюка. Жнівеньскі працоўны дзень у шахце «Беларуськалію» скончыўся для яго пераломамі хрыбетніка і нагі.

Як толькі хлопца паднялі на паверхню, яго пачалі ўгаворваць, каб ён пагадзіўся падпісаць паперы, што ягоная траўма не вытворчая. Аднак праз пэўны час Сяргей намерыўся аднавіць справядлівасць. Ён звярнуўся па дапамогу да журналістаў і прадстаўнікоў незалежнага прафсаюзу.

У выніку, Салігорскі следчы камітэт абавязаў вытворчы гігант прызнаць траўму шахцёра вытворчаю. За гэты час здароўе спадара Грынюка пачало папраўляцца. Праз два месяцы Сяргей плануе гуляць з дзецьмі на вуліцы ўжо без мыліц.

Таксама ў праграме «Маю права»:

Прыгадваем сёлетнія падзеі вакол урочышча Курапаты.

Сквер Котаўка аб’яднаў жыхароў і распачынае новае жыццё

Ідзе збор сродкаў на беларускамоўны дзіцячы праект

Апытанне: адметныя падзеі 2017 года

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам: