Як зэканоміць на рамонце 30 %


Рамонт на 1/3 таннейшы

За тры месяцы ды Br 10 тыс. спадарыня Аляксандра зрабіла з бабулінай стылёвую сучасную кватэру. Рамонт абышоўся б на траціну даражэй, калі б дзяўчына не набывала матэрыялы на распродажах і не рабіла б частку працаў самастойна.
Аляксандра раіць усім, хто робіць рамонт, ісці па матэрыялы на рынкі ды ў маленькія крамкі, шукаць распродажы і зніжкі, ды не ігнараваць матэрыялы айчынных вытворцаў.
А яшчэ ў рубрыцы «Свая кішэня» аналізуем, як вам дапамогуць ашчадзіць дызайнеры інтэр’ераў ды як правільна абраць будаўнікоў для складаных працаў.

ІП-эшнікі супраць уладаў

Калі на беларускі рынак заходзіць праверка – усе кіёскі закрываюцца ці «на абед», ці «на 15 хвілін». Прадпрымальнікі ведаюць, што нават усе неабходныя сертыфікаты не выратуюць іх ад штрафаў. Знайшоўшы мінімальныя парушэнні – «не там стаіць коска», «памылка друку ў дакуменце» – чыноўнікі не толькі адразу даюць штраф, але і канфіскоўваюць тавар.
ІП-шнікі гуртуюцца, вывучаюць заканадаўства і намагаюцца абараніць свае правы. Час ад часу гэта нават удаецца. На якім этапе знаходзіцца сёння барацьба дробных прадпрымальнікаў і беларускай улады – расказвае Ганна Нежавец.

Ці дапамагае прыдарожнаму бізнесу «праграма развіцця»

Прынятая ўрадам праграма развіцця прыдарожнага сэрвісу рэалізоўвалася да 2015 года. Улады абяцалі крэдыты пад 8 % гадавых і вызваленне ад падаткаў на два гады. Але скарыстацца ільготамі не змаглі дзясяткі ахвочых. Парадокс – будаваць за 50-100 метраў ад трасы нельга паводле дарожных нормаў, а каму цікава будаваць аб’ект прыдарожнага сэрвісу ў лесе за пару кіламетраў ад ажыўленай трасы?
І тым не менш, на Беларусі працуе больш за паўтары тысячы аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу і паводле новай праграмы развіцця іх колькасць мае павялічвацца. Як выжывае прыдарожны бізнес – глядзіце ў рубрыцы «Сакрэт фірмы».