Асабісты капітал Як зарабіць на крыптавалюце і не згубіць гэтых грошай?


Яшчэ пяць год таму біткоін каштаваў $ 10, цяпер – амаль 4 тыс. А праз некалькі год, магчыма, за адзін біткоін можна будзе купіць чатырохпакаёўку ў Менску.

У Беларусі таксама ёсць сапраўдныя «майнінгавыя фермы» і тыя, хто на майнінгу крыптавалют скалаціў сабе капітал. Мянчук Сяргей яшчэ 3 гады таму не меў ні капейкі, а сёння «намайніў» сабе кватэру ў сталіцы. Уклаў $ 2 тыс. у відэакарты – а зарабіў ужо 100 біткоінаў, што каштуе амаль $ 500 тыс.

Усяго ў свеце намайнена каля 21 млн біткоінаў, і паводле прагнозаў, апошні біткоін нехта заробіць толькі ў 2040-м годзе. На ўсіх ахвочых іх не хопіць, таму «майнеры» імкнуцца прыберагчы их ва ўласнай кішэні і тым самым штодня ўздымаюць курс.

Другой па вядомасці віртуальнай валютай, ці крыптавалютай, з’яўляецца «эфір» якая каштуе ўжо болей за $ 300. Як зарабіць на крыптавалютах і пры тым не згубіць свае грошы, глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».

Каментары