Як выяўляць фэйкі: прапагандысцкія і жартоўныя?


Франак Вячорка – пра спосабы супрацьстаяць дэзынфармацыі і маніпуляцыям.

Паміж Расеяй і Захадам ідзе чарговая інфармацыйная вайна – вакол атручання шпіёна Сяргея Скрыпаля. Але з наступствамі ў рэале. У праграме «Размова» яе вядоўца Святлана Калінкіна абмяркоўвае з журналістам Франакам Вячоркам спосабы выкрываць і супрацьстаяць фэйкам, дэзынфармацыі і маніпуляцыям.

Вячорка адзначае, што нават дэмакратычныя краіны не могуць устанавіць адказнасць за фэйкі, а ў Беларусі наагул «караюць не за фэйкі, а за праўду».

Падрабязней пра спосабы выкрыцця фэйкаў, пра тое, як Франак Вячорка «на ўласныя вочы бачыў, як фэйк ператварыўся ў канфлікт з аўтаматам у руках», пра тое, прапагандай ці забавай ёсць бальшыня фэйкаў, пра галоўныя беларускія фэйкі апошняга часу, пра школьныя спецкурсы па фэйках – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова дня».