Як выхаваць беларускамоўнае дзіця?


Удома «цукерка», у краме на цэнніку «конфета». Дома пасля сняданку «дзякуй», у дзіцячым садку «спасибо». Удома «рыдлёўка», а на вуліцы ў пясочніцы «лопатка». Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Як рады даці дзеля белмоўнага дзіцяці?».

Госць у студыі – дызайнер і архітэктар Вадзім Пракопчык, які намагаецца выхоўваць разам з жонкай, дызайнеркай Аляксандрай Баярынай, сваіх дзяцей па-беларуску.

Абураецца сітуацыяй з беларускай мовай у краіне шмат хто. А вось змагаюцца за тое, каб яна змянілася, адзінкі.

Таксама ў выданні:

  • Дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце
  • Дзіцячы ў білінгвізм у беларускіх сем’ях
  • Прыватныя беларускамоўныя садкі
  • Змаганне за сваю мову для дзетак з Міністэрствам адукацыі

А ці адчувалі вы на прыкладзе вашай сям’і моўную дыскрымінацыю? Ці аддалі б сваіх дзетак у беларускамоўны садок ці школу – і чаму? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.