Як вясковец міліцыянта падмануў


Праграма «Вяскоўцы» запрашае ў госці да вясковых шоўменаў у Дарапеевічы Маларыцкага раёну.

Калі гэтыя артысты збіраюцца разам, усё сяло ходзіць ходырам – на вуліцах пераліваецца гармонік, не змаўкаюць песні ды жарты. Следам за гэтымі людзьмі заўсёды крочыць Свята.

Гэтым разам удзельнікі самадзейнага калектыву сабраліся на рэпетыцыю, каб падрыхтавацца да Дня нараджэння сваёй каляжанкі і суседкі. Не абышлося тут без музыкі, вясёлай гамонкі і жартаў. Адзін з удзельнікаў гурта распавёў пра сваё прыгоды ў горадзе: як яму прапанавалі выпіць 20 шклянак гарбаты, але ён адмовіўся і выпіў толькі 19. Мужчына пахваліўся таксама, як ашукаў у горадзе міліцыянта.

Пакуль артысты рыхтавалі сваё шоу, вядоўца праграмы Віктар Шукеловіч гуляў у футбол, мыў памідоры водным пісталетам, шукаў маліны, рабіў закаткі на зіму ды размаўляў з мясцовай гаспадыняй, якая расказала, ці хацела б паехаць на паказ моды ў Мілан, чаму любіць пасвіць кароў ды згадала адно з самых моцных уражанняў з дзяцінства – п’які на нагах у маці.

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. І сачыце за намі ў Facebook.