Як узяць жывёлу з прытулку


Сабакі, каты і іншыя хатнія ўлюбёнцы – гэта не толькі радасць ад мокрага носу ў тваіх далонях, а і вялікі клопат. Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай. А тэма праграмы – «Прыручыць: за цацку ці за сябра лічыць?».

Госця ў студыі – валанцёрка арганізацыі «Заашанец» Ірына Луганская, якая прыехала ў Беларусь з Сібіры, мяркуючы, што ў нас «стаўленне да жывёлы, як у Еўропе».

  • Каму ні ў якім разе нельга заводзіць удома жывёлу?
  • Пры якіх умовах варта і калі ні ў якім разе не варта браць сабаку ці ката ў хату на ператрымку ці назаўжды?
  • Колькі каштуе дапамога братам нашым меншым?
  • Ці магчыма клопатам пра жывёлу стварыць праблемы сваім блізкім і суседзям?
  • Калі мець жывёлу – гэта стрэс і перажыванні, а калі – радасць і тэрапія?
  • Як даглядаць за гадаванцамі?
  • Пра што ты ведаць, беручы сябра з прытулку?
  • Супрацоўнікі службы адлову жывёлы – хто яны валанцёрам: ворагі ці калегі?

Таксама ў выданні:

  • Жыццё валанцёрак Вольгі Бігель і Наталлі Мінчук і іх сем’яў, што прытуляюць жывёлу ўдома.
  • Як функцыянуе беларускі гатэль-прытулак для жывёлы сям’і Захаранкаў.

А як вы дапамагаеце жывёле? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.