Размова дня Як улады Віцебскай вобласці спрыяюць «рускаму свету»


Актывістка «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Таццяна Севярынец звярнулася да ўладаў Віцебску з трывогай-папярэджаннем, што горад і рэгіён аддаюцца «рускаму свету». У прыватнасці, гаворка вядзецца пра разнастайныя мерапрыемствы прарасейскіх імперскіх сілаў.

«Ім дазвол паўсюль», – кажа Севярынец, адзначаючы, што пры гэтым арганізатары беларусізацыйных акцыяў зазнаюць пераслед.
Віцебская актывістка лічыць, што мясцовыя ўлады наўмысна патураюць прасоўванню «рускага свету», бо, магчыма, «хочуць стаць часткай вялікадзяржаўнай Расеі».

Падрабязней пра тое, як чыноўнікі Віцебшчыны спрыяюць аматарам ДНР – у поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай з Таццянай Севярынец.

Каментары