Вяскоўцы Як у Вялікіх Вайшнарышках спраўляюць Куццю і варожаць пра наступны год


Адзін раз у год звяры могуць размаўляць людскімі галасамі, а дрэвы здольныя пераходзіць з месца на месца. У беларускіх селішчах вераць, што такое магчыма толькі ў Святы вечар перад Калядамі. Праграма «Вяскоўцы» акурат у гэты час завітала ў Вялікія Вайшнарышкі, каб у сямейнай атмасферы пакаштаваць куцці, паспяваць калядкі ды пагаварыць пра святочныя традыцыі.

З выдання можна будзе даведацца, хто такія «жарголкі» і што такое «цэд», дзе спяць анёлы ў Святы вечар, якія стравы гатуюцца толькі раз у год, як правільна сервіраваць святочны стол ды што калядная варажба прадракае ўладам Беларусі.

Глядзі таксама
Каментары