Як у крызіс зарабляць на фотаздымках?


[/vc_column_text]

Марыя фатаграфуе сем’і ды дзетак, Аляксандр – прадметы ды ежу, Аляксей – жыхароў аграгарадкоў ды бабуляў-шаптух. Марыя працуе на вуліцы ў самыя лютыя маразы, Аляксандр дзеля аднаго здымка выдаткоўвае тры-чатыры гадзіны на падрыхтоўку, Аляксей вандруе за ўласныя грошы па ўсей краіне.

Маеш фотаапарат – можаш зарабляць грошы. Як гэта рабіць у крызісныя часы – глядзіце, у сюжэце праграмы «Асабісты капітал».