Як у Беларусі знайсці бізнес-анёла?


Наталля Паўленка пячэ вельмі смачны хлеб, але мэта жанчыны – не проста смачна карміць сваякоў, а распачаць уласную справу. Таму спадарыня шукае інвестара, які пазычыць ёй $ 10 тыс. долараў.

А Ксенія Курусь інвестара адшукала – бізнесовец Аляксандр Кныровіч пазычыў дзяўчыне $ 60 тыс. долараў і цяпер Ксенія – дырэктарка сеткі гостэлаў.

Дзе шукаць грошы, калі ў вас ёсць справа, якая выклікае захапленне, і прага да працы? Распавядаем пра варыянты ў праграме «Асабісты капітал».