Як стаць шчаслівай супержанчынай?


Жаночае шчасце. Ці яно існуе? А ці можна шчасцю навучыць? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Як стаць супержанчынай?».

Госця студыі – Святлана Зерэ, трэнерка ў галіне жаночага самаразвіцця.

«Калісьці ў мяне самой была праца, якая не прыносіла ні маральнага, ні матэрыяльнага задавальнення, кватэра, якую я ненавідзела, мужчына, з якім я не адчувала сябе шчаслівай, і пачак хранічных хваробаў. Усе гэта было да 27 год», – сцвярджае госця «Прывату».

Але яна здолела ўсё гэта змяніць! І цяпер называе сябе «шчаслівай і паспяховай жанчынай, якая зрабіла сябе сама». Святлана стала гуру для многіх іншых жанчын, якім яна дапамагае ажыццяўляць свае жаданні і змяняць жыццё.

Таксама ў выданні:

  • Як спалучаць кіраванне «мужчынскім» бізнесам і сям’ю. Вольга Панькова, заснавальніца і дырэктарка дрэваапрацоўчага прадпрыемства «Велфеа».
  • Наталля Дзічкоўская і яе арыентаваны на жанчын бізнес.
  • Калі варта звяртацца да спецыяліста, а калі магчыма справіцца са стасункамі і сваім жыццём самой?

А як выглядае жаночае шчасце і супербеларуска для вас? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і для вас.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.