Як шукаць працу ў Беларусі падчас крызісу?


Калі вас звольнілі «па ўласным жаданні» замест таго, каб скараціць, вы можаце адсудзіць каля Br 100 млн. А патраціць іх можна на тое, каб атрымаць новую кваліфікацыю. Якія прафесіі запатрабаваныя падчас крызісу?

Шукальнікаў працы сёння ў 1,5 разы больш, чым вакансіяў, але запатрабаваныя прафесіі ёсць. Гэта праграмісты, тэхнолагі на вытворчасці, менеджары продажу, банкаўскія працаўнікі, фінансавыя кансультанты, лагісты.Як знайсці працу з добрым заробкам у крызісныя часы, ці варта трымацца за месца, калі грошай плоцяць усё меней, калі варта ўладкоўвацца ў дзяржаўны сектар? Антыкрызісныя парады ад праграмы «Асабісты капітал» – у відэа вышэй.

Іншыя тэмы выдання: Як выратаваць фірму ад банкруцтва. Як атрымаць кампенсацыю за кватэру ў доме, збудаваным няякасна? Праграма «Асабісты капітал» выходзіць на «Белсаце» штопанядзелак а 19:00.

belsat.eu