Размова дня Як санкцыі супраць Масквы дапамагаюць Менску ў газавым пытанні


Перамовы прэм’ер-міністраў Беларусі і Расеі Сяргея Румаса і Дзмітрыя Мядзведзева, якія пройдуць на гэтым тыдні, перадусім важныя для Масквы, адзначае палітолаг Валерыя Касцюгова.

Сітуацыя праз санкцыі і газавы судовы гандаль з Украінай складаецца так, што роля беларускага транзіту ўзрастае. І Пуцін хоча мадэрнізаваць газаправод і сховішчы на тэрыторыі Беларусі.

Разам з тым праз санкцыі ў Расеі не хапіла часу і грошай, каб арганізаваць транзіт газу ў абыход краінаў Балтыі, Беларусі і Украіны з поўдня і поўначы. Але гэта толькі часовы спын у планах Масквы, кажа эксперт.

Інтарэс жа Менску палягае ў адкладанні выплаты дзяржаўнага доўгу.

Падрабязней пра паліўна-грашовы парадак дня перамоваў кіраўніцтва Беларусі і Расеі – у перадачы “Размова дня” Святланы Калінкінай з Валерыяй Касцюговай.

Глядзі таксама
Каментары