Як рыцары бавіліся ў Строчыцах?


«Тое, што адрознівае гэты фестываль ад іншых – гэта ўнікальнае месца, у якім яго праводзяць. Таму што тут дух Сярэднявечча яшчэ бліжэйшы праз пабудовы, якія нас акружаюць. Тут не трэба дабудоўваць ніякіх дэкарацыяў».

ЯЎГЕН, КЛУБ «ДЗІКАЕ ПАЛЯВАННЕ», МЕНСК:

«У Беларусі адзін з самых моцных рэканструктарскіх рухаў у свеце. Прынамсі паводле менавіта баёў, рэканструкцыя таксама на ўзроўні. Мы шматкроць заваёўвалі першае месца паводле ўзроўню нашых латах на міжнародных чэмпіянатах».

Аматары больш мірных забаваў сачылі за адточанымі рухамі каваля. Атмасфера Сярэднявечча не магла б быць поўнаю і без адпаведнай музыкі.Іншыя тэмы: Рэжысёру Валеру Мазынскаму ўручылі прэмію імя Васіля Быкава. Калумбійскі мастак стварае скульптуры з выкарыстаных куляў.Марына Вашкевіч belsat.eu