Кожны з нас Як рэагуюць на менчука, які носіць сукенкі?


Мастак, рэжысёр і крэатыўны дырэктар маркі «Copusta» Глеб Кавальскі штодня носіць жаночае адзенне.

Ток-шоу «Кожны з нас» цалкам

«Па-першае, я лічу, што гэта цікава. Па-другое, – і што самае важнае – я разбураю гэты ўтульны ці, хутчэй, няўтульны патрыярхальны дом, у якім жывуць усе тыя людзі, якія звяртаюць на гэта ўвагу», – тлумачыць ён у студыі ток-шоу «Кожны з нас».

Ён лічыць, што мужчына неабавязкова павінен насіць пінжак і сподні, паколькі гэта стала нормай толькі цягам апошніх двухсот гадоў.

Глеб Кавальскі – адзін з удзельнікаў ток-шоу «Кожны з нас», прысвечанага прадстаўнікам ЛГБТ-супольнасці ў Беларусі. Сярод іншых герояў выдання – муж і муж з Менску, Алекса Кліменка і Сяржук Смірноў, музыка і журналіст Яўген Вялько (паводле пашпарту – Дар’я Сянькова) і мянчанка Кіра Восіпава, шчаслівая жонка і маці дваіх дзяцей, якая адначасова сустракаецца з дзяўчынай (пра што ведае муж).

У студыі госці распавядаюць, як ім жывецца ў Беларусі. Што рабіць у такой сітуацыі, раяць запрошаныя эксперты: Андрэй Завалей, каардынатар кампаніі «Справа Пі» памяці Міхаіла Пішчэўскага, Наталля Манькоўская, праваабаронца, Сяргей Луканін з царквы «Новае жыццё» і лідар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

Каментары