Размова дня Як развіваецца грамадзянская супольнасць у Беларусі?


Святлана Каралева, якая ўзначальвае беларускую Нацыянальную платформу Форуму грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства», зазначае, што дзяржава актыўна стварае, асабліва ў рэгіёнах, так званыя GONGO (Government-Organized Non-Governmental Organization) – недзяржаўныя арганізацыя, арганізаваныя дзяржавай.Гэта робіцца, каб «кантраляваць еўрапейскія грашовыя патокі», але «гэта не грамадзянская супольнасць».Святлана Каралева кажа, што Нацыянальнай платформе неабходна ўступаць у кантакт з дзяржаваю.Але ці магчымы істотны прагрэс нават па нейкіх тэматычных кірунках без палітычных рэформаў? Вядоўца праграмы «Размова» Уладзімір Мацкевіч мяркуе, што ўрокі перабудовы ў СССР паказалі, што не.На думку Святланы Каралевай, адзіная перакрыжавальная пазіцыя ў дзяржавы і «трэцяга сектару» можа быць, напрыклад, датычна тэмы незалежнасці краіны.«Хаця я не дужа разумею, не магу вычытаць, што наш урад разумее пад незалежнасцю», – заўважае Каралева.

Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».

Каментары