Мова Нанова Як размаўляць па-беларуску ў салоне прыгажосці


Якія жаночыя фрызуры і колеры сёння ў модзе? Як вярнуць валасам былую прыгажосць? Што такое барбершоп? Ці варта мужчынам хаваць лысіну? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка пагавораць з уладальніцай салона прыгажосці «Фабрыка мрояў» Святланай Жукавай. А Глеб падчас перадачы яшчэ і атрымае бонусам масаж твару.

Салон прыгажосці – рус. салон красоты

Цырульня – рус. парикмахерская; цырульнік, цырульніца – рус. парикмахер

Майстар, майстрыца – рус. мастер

Абслугоўванне – рус. обслуживание

Паслуга – рус. услуга

Валасы́: кароткія, сярэдняй даўжыні, доўгія; прамыя, кучаравыя; абстрыжаныя / абрэзаныя; цёмныя, светлыя, фарбаваныя (рус. окрашенные), сівыя (рус. седые)

Даглядаць валасы – рус. ухаживать за волосами; дагледжаныя валасы – рус. ухоженные волосы

Фарбаваць – рус. окрашивать

Фарба для валасоў – рус. краска для волос

Меліраванне, калараванне, бландаванне, танаванне

Завіўка

Нарошчванне валасоў

Лысы, пляшывы; лысіна, залысіна; пле́шына / плеш (муж. род)

Сродкі для валасоў: шампунь, кандыцыянер, пена / мус / гель, лак для ўкладкі, пажыўная маска для валасоў і скуры галавы (рус. питательная маска для волос и кожи головы)

Інструменты, прылады і аксесуары цырульніка: нажні́цы, грэбень / грабеньчык, расчоска, бігудзі, фен, машынка для стрыжкі, шпількі, люстэрка (рус. зеркало), пульверызатар, заколкі, пальчаткі гумовыя (рус. перчатки резиновые), пеньюар / пелерына

Прычоска / фрызура (гутарк.)

Косы, коскі / дрэды

Стужка / касні́крус. лента

Стрыжка

Ку́дзеркірус. кудряшки; ку́дзеррус. локон

Шавялюра – пышныя і густыя валасы

Кудла́ты, касматы, лахматы, патла́ты; ку́длы, космы, лохмы, па́тлы, пэйсы, недагледжаныя валасы; ку́дла / кудла́ч (рус. растрёпа)

Пастрыгчыся, падстрыгчыся

Грыўка / чупры́нарус. чёлка

Галі́цца = брыцца

Шчаці́на, шчаці́нне, шчэцце

Ву́сы

Барада

Манікюр; педыкюр

Пазногці – рус. ногти

Каментары