Як расейцы беларускіх вяскоўцаў біцца вучылі


Дзе фэст, там і вядоўца Віктар Шукеловіч. Падчас святкавання Пятровіцы ў Любанскім раёне Віктар завітаў на кірмаш ды даследаваў мясцовы асартымент. Чым жа спакушалі аўтара праграмы гандляры ды што выклікала ў яго слёзы?

Удзельнікі свята на Любаншчыне распавядуць Віктару, што раней рабілі на Пятровіцу ды як яе адзначалі. Гледачы таксама даведаюцца, чаму за вядоўцам ганяліся дзяўчаты ды як ягоная шапка трапіла ў агонь.

Апрача гэтага госці з Расеі пакажуць на фэсце баявыя прыёмы ды паспрабуюць перадаць свае ўменні аднаму з вяскоўцаў. Віктар жа тым часам знойдзе «куму», зоймецца выразаннем ручнікоў, зробіць вясковае сэлфі ды паспрабуе шчасця ў латарэі.

Якою ж была шакавальная выйгранка, глядзіце ў поўным выданні «Вяскоўцаў» (відэа вышэй).