Навошта беларусу тканы пояс?


Беларускія вышываныя строі зноў увайшлі ў моду. З’явіліся не толькі вышыванкі, але і цішоткі са стылізаванымі пад арнамент прынтамі. Па-за ўвагай дызайнераў і аматараў моды засталіся тканыя паясы. А дарэмна.

Рэч гэта не толькі прыгожая, але і напоўненая глыбокім сэнсам. Таму нароўні з вышытаю кашуляй яна можа стаць сапраўдным сімвалам нашай краіны.