Як рабіць лодку, запрагаць каня ды даваць рады з «казой-дзеразой»


У праграме «Вяскоўцы» усё больш складаныя выклікі і амбітныя заданні. Вядоўца Віктар Шукеловіч праверыў, што за карціна вісіць на вясковым прыпынку і чаму тут не спыняецца аўтобус.

Нястомны падарожнік зацікавіўся вырабам лодак, але сам адважыўся выстругаць толькі вясло. Свой выраб вядоўца спраўдзіў на практыцы ды нават паспрабаваў яго прадаць. Віктар даследаваў таксама жывёльны свет беларускай вёскі, пазнаёміўшыся з казой Дашай і канём Малышом. Упартай і наравістай «казе-дзеразе» Віктар супрацьпаставіў сваю жыццёвую вытрымку, а з канём яму ўдалося пасябраваць адразу, праўда, мясцовыя гусі засталіся не зусім задаволеныя.

Новая праграма на «Белсаце», прысвечаная жыццю сучаснай беларускай вёскі. Здымачная група, разам з вядоўцам Віктарам Шукеловічам, паказвае працоўныя будні і святочныя забавы, раскрывае перад намі каларыт вясковага жыцця. Героі праграмы – як карэнныя вяскоўцы, гэтак і прыезджыя – тыя, хто свядома з’ехаў з гораду. Людзі розных пакаленняў і прафесіяў, жыхары розных рэгіёнаў.