Як правесці рэформы без сацыяльнага выбуху?


]Слова «рэформы», нарэшце, асэнсавана ўсімі сектарамі беларускага грамадства. Нават дзяржаўнаму чынавенству стала зразумела, што яны, рэформы, – непазбежныя.

Але як іх правесці без таго, каб спарадзіць сацыяльны выбух? Сацыялагічныя апытанні выяўляюць, што на словах – усе «за». Але далёка не ўсе пагаджаюцца чымсьці ахвяраваць дзеля радыкальных эканамічных і сацыяльных пераўтварэнняў.

У гэтых умовах якая тактыка будзе больш прыймальная: шырокае абмеркаванне магчымых рэформаў і свядомы рух нацыі ў гэтым накірунку? Ці, наадварот, хваравітая, але хуткая і дзейсная «аперацыя», што ўключыць і «ампутацыю» нейкіх састарэлых сегментаў нашага жыцця? Зразумела, тут не да дыскусіяў. Трэба проста дзейнічаць.

У такой, крыху схематычнай і радыкалізаванай пастаноўцы пытання, ёсць сэнс, бо само абмеркаванне праблемы выканае ролю зандажу магчымых эвалюцый грамадскай думкі на гэты конт.