Як пратэстанты кіравалі Беларуссю


Сапраўдная вялікая кастрычніцкая рэвалюцыя адбылася 31 кастрычніка 1517 году, калі Марцін Лютэр распаўсюдзіў свае знакамітыя 95 тэзісаў, так лічыць вядоўца перадачы «Размова дня» Уладзімір Мацкевіч.

Ягоны суразмоўца гісторык Юрась Бачышча кажа, што Рэфармацыя, 500-годдзе якой цяпер адзначаецца, істотна паўплывала на беларускую культуру і гісторыю.

Нездарма 16-стагоддзе называецца яе «залатым векам». Тады на нашай зямлі, па сутнасці, кіравалі пратэстанты – тыя самыя Мікалай Радзівіл Чорны, Леў Сапега, якія пісалі Статуты ВКЛ. І выданне Францыскам Скарыны Бібліі па-беларуску было з’явай адной хвалі з Рэфармацыяй.

Дарэчы, сёння ў свеце «пратэстанцкія краіны – найбольш свабодныя», кажа Юрый Бачышча. Менавіта дзякуючы рэфармацкай традыцыі «быў знойдзены баланс паміж свабодай і парадкам».

Падрабязней пра пратэстантызм у ВКЛ і яго ўплыў у сённяшняй Беларусі, якія развітыя краіны ў свеце пратэстанцкія, як у Беларусі гэтымі днямі будзе святкавацца 500-годдзе Рэфармацыі – у поўным выданні перадачы «Размова дня».