Як плаціць за мабільнік Br 100 тыс, а не 1,5 млн за месяц


Як эканоміць на мабільнай сувязі

На нумары якога аператара вы робіце больш за ўсе званкоў? Калі не ўпэўненыя – замаўляйце як мага хутчэй раздрукоўку тэлефанаванняў і аналізуйце свае размовы. Можа вам ужо даўно падышоў час змяніць тарыф ці нават мабільнага аператара. І не лянуйцеся хаця б раз на два месяцы заходзіць на сайт мабільнага аператара і праглядаць умовы вашага тарыфу – яны змяняюцца часцей, чым вы думаеце.Як яшчэ можна эканоміць на тэлефонных перамовах – глядзіце ў рубрыцы «Свая кішэня».

Аўта сапсавала яміна на дарозе

«Вся дорога как решето. Убивается машина, убивается подвеска. Мы два раза в год платим налоги, но куда уходят эти деньги – не известно».

Спадар Аляксандр – дырэктар невялікае кампаніі, якая займаецца перавозкамі на «маршрутках». Сёння з-за стану дарогі на вуліцы Куйбышава Аляксандр змушаны выбіраць – выдаткоўваць сотні долараў штомесяц на рамонт аўтапарку або сыходзіць з маршруту.Але кожную дарогу ў краіне нехта мусіць трымаць у належным стане. І калі вашая машына сапсуецца праз стан дарогі – тэарэтычна ёсць шанцы кошты сапсаванага спагнаць з «уладара» дарогі. Як можна гэта зрабіць – распавядаем у рубрыцы «Барані свае».

Як зарабіць на веданні моды

«Модная индустрия сейчас начала подниматься», сцвярджае Кацярына Цікота – стваральніца ўласнага брэнду.

Грошаў у беларусаў зноў няма, але моладзь гатовая аддаваць апошняе на тое, каб выглядаць добра. Таму зарабляюць і дызайнеры адзення, і мадэлі, і фэшн-фатографы, і нават блогеры, якія пішуць пра беларускую моду.У рубрыцы «Сакрэт фірмы» распавядаем, каму патрэбная беларуская мода і як на ёй можна зарабіць.