Як назбіраць грошай з дапамогаю краўдфандынгу?


Краўдфандынг у Беларусі

Сёлета Алесь Варыкіш намерыўся ажыццявіць сваю мару – зрабіць у сядзібе ў Родзівічах парк мініяцюраў з замкамі, храмамі ды крэпасцямі ВКЛ. Уласных грошаў на праект не хапіла, хлопец распачаў праект на краўдфандынгавай платформе, і беларусы назбіралі Алесю на 3D-друкаркі, з дапамогай якіх праект будзе рэалізаваны.

Як распачаць паспяховую краудкаманію і ці можна жыць з краўдфандынгу – аналізуем у рубрыцы «Свая кішэня».

Прымусіць страхавую плаціць сумленна

Вераніка Рубцова мае хату ў вёсцы Розаўка, што пад Дзяржынскам. Падчас урагану на даху адарвала шыфер і вільчык. Жанчына мела стоадсоткавае страхаванне і будынку, і маёмасці ў Белдзяржстраху. Але страхаўшчыкі прыйшлі, калі гаспадыні не было ўдома, невядома як правялі ацэнку стратаў і выплацілі Вераніке 123 рублі. А брыгада, якая рамантавала дах, запрасіла 300 рублёў.

Ці можна праз суд дамагчыся паўнавартасных выплатаў ад страхавой і як правільна ліставацца з тымі, хто не хоча вам плаціць?

Як працуе дастаўка фермерскіх прадуктаў гараджанам

Андрэй з жонкаю зладзілі ўнікальны для Беларусі бізнес дастаўкі фермерскіх прадуктаў гараджанам «Тук-Тук. Латук!» Два разы на тыдзень Андрэй аб’язджае гаспадаркі ды збірае малако, сыр, садавіну, гародніну і мяса, а пасля вязе ў горад кліентам. За эка-прадукты менчукам даводзіцца заплаціць: за курыцу ад фермераў плацяць у два з паловаю разы больш, а за бульбу – у пяць.

Хто і навошта набывае фермерскія прадукты і ці прыносіць бізнес па іх дастаўцы дывідэнды – распавядаем у рубрыцы «Сакрэт фірмы».