Вяскоўцы Як маладзён вядзе гаспадарку пад бел-чырвона-белым сцягам


Праграма «Вяскоўцы» завітала да маладога беларускага гаспадара, які жыве і працуе пад нацыянальным сцягам. Вядоўцу Віктара Шукеловіча чакалі на падворку сапраўдныя прыгоды: спачатку свіны забег і грашовы заклад, потым вясковая карыда ды знаёмства з наравістай кабылай Златай і мясцовай яшчаркай.

Маладзён распавёў Віктару, як навучыўся араць; дзе зарабляе грошы на сена для сваёй гавяды; чаму ягоная гаспадарка нагадвае дзіцячы садок; як ён пазнае, калі ягоная кабыла злуецца; што сказалі аднавяскоўцы, калі ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг.

А якія планы мае ды пра што марыць малады вясковы жыхар?

У гасцях у наступнай гераіні Віктар Шукеловіч паразмаўляў пра каханне, павучыўся прасці ды даведаўся, што такое «потэсь». Новая знаёмая Віктара распавяла, што прасці навучылася ў маленстве і займалася гэтым як перад заняткамі ў школе, так і пасля іх. І хоць спадарыня вучылася вельмі добра, мела выбітную памяць, якая дазваляла ёй нават не рабіць дамашняга задання, ёй удалося закончыць толькі чатыры класы.

Дзеля чаго спадарыня дагэтуль захоўвае кужэльнае палатно і дзе яго цяпер выкарыстоўваюць; якую пахвалу заслужыў Віктар сваёй працай і што жанчына расказвае пра свой лёс – глядзіце ў новым выданні «Вяскоўцаў».

Глядзі таксама
Каментары