Як людзі ядуць сырое мяса і мазгі


Вядоўца праграмы «Вяскоўцы» Віктар Шукеловіч працягвае гасцяваць у беларускіх вёсках. А якія ж госці без адмысловых пачастункаў? Гэтым разам Віктар зведваў сакрэты прыгатавання мясных прысмакаў.

Героі праграмы паказалі яму, як трэба чысціць кішкі ды правільна рабіць фарш і дамашнюю кілбасу, як круціць традыцыйны мясны рулет ды прыціскаць яго каменем. Вядоўца пакаштаваў сапраўднай свежаніны ды ацаніў на смак «вясковае карпаччо» з сырога мяса, а таксама стаў сведкам спаборніцтва: хто хутчэй абскубе ўпаляваную качку. Вясёлыя, забаўныя і шчырыя моманты вясковага жыцця глядзіце ў выданні праграмы «Вяскоўцы».