Гарачы каментар Як Лукашэнка пакараў украінскіх журналістаў


Яўген Плінскі з тэлеканалу «1+1» распавядае пра перадузяты кантроль на мяжы. Беларускія МЗС і Мытная служба атрымалі афіцыйныя лісты з просьбай патлумачыць сітуацыю.https://www.youtube.com/watch?v=w49nUSa-xCYСітуацыя, у якую трапілі аўтары рэпартажу «Двухаблічны бацька», знятага для праграмы «Украінскія сенсацыі», у рэаліях нашай краіны на сенсацыю аніяк не цягне. Журналістаў украінскага тэлеканалу «1+1», якія вярталіся дадому, затрымалі на мяжы беларускія памежнікі. Далей – класіка: пагрозы і хамства, спроба забраць адзняты матэрыял, вобшук і асабісты дагляд з распрананнем.Паводле журналістаў, патлумачыць гэткія паводзіны сілавікоў нескладана. Папярэднія іх матэрыялы былі прысвечаныя, у прыватнасці, таму, як улады Беларусі навучыліся зарабляць на расейска-ўкраінскай вайне, а таксама бізнэсу сямʼі Лукашэнкі і далёкаму ад сціплага ладу жыцця набліжаных да яго чыноўнікаў. Не ўратавала журналістаў ані афіцыйная акрэдытацыя, ані дастаткова нейтральная тэма, абраная для апошняга рэпартажу – гадавіна Чарнобыльскай трагедыі. У «Гарачым каментары» – Яўген Плінскі, журналіст тэлеканалу «1+1».Яўген Плінскі: Мы сёння накіравалі афіцыйны ліст у МЗС Беларусі і ў Мытную службу з просьбай растлумачыць, з якіх прычынаў адбыўся дадзены інцыдэнт. Мы апісалі ўсё, што адбылося з намі, і задалі пытанні: на якой падставе, чаму нас затрымалі, чаму не дазволілі звярнуцца ў МЗС, чаму запатрабавалі матэрыялы і на якой падставе правялі асабісты дагляд. Цяпер слова за афіцыйнымі службамі Беларусі. Паглядзім, наколькі хутка яны ўмеюць рэагаваць на нашыя заявы ў параўнанні з тым, як хутка яны рэагуюць на нашыя матэрыялы.«Белсат»: Як ацэньваеце інцыдэнт? Ён мае асабісты характар ці міжздяржаўны?Яўген Плінскі: Мне падаецца, што

гэты інцыдэнт быў паказальнай лупцоўкай замежных журналістаў, якія асмелілілся ўварвацца ў асабістую прастору ўладаў рэспублікі і паказаць тое, што хаваецца ад насельніцтва Беларусі.

Затрыманне адбылося пасля нашай паездкі на «нейтральную тэму»: мы рыхтуем матэрыял да 30-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Нішто не казала пра нейкія нестыкоўкі з уладамі. Але паколькі здымачная група была ў тым жа складзе, у якім яна працавала ў Беларусі ў лютым, то тыя ж людзі пацярпелі і на мытні. Мяне і аператара відавочна чакалі. Нашыя прозвішчы былі ў базе памежнікаў. Калі кантроль праходзіў наш кіроўца, не было ніякіх пытанняў ні да аўта, ні да самога кіроўцы. Калі ў рукі памежнікаў трапілі нашыя пашпарты, адразу ж мытнае афармленне кіроўцы і аўта анулявалі, і вярнулі аўта назад, загналі ў бокс.Больш – у відэаразмове вышэй.

Каментары