Размова дня Глод: «АБСЕ закінула пернік Менску»


30 cнежня 1992 году Беларусь стала чальцом АБСЕ.  Дарэчы, першы замежны візіт першага прэзідэнта нашае краіны, не лічачы Масквы, быў акурат на саміт АБСЕ ў Будапешт у 1994 годзе.

Госць студыі «Белсат» – палітычны аглядальнік Уладзімір Глод быў у складзе афіцыйнай дэлегацыі ў Будапешт, дзе 5 снежня 1994 збіралася парламенцкая асамблея Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе. Здавалася, свой шлях мы абралі.

Глод, галоўны рэдактар БелТА ў той час, згадвае

«Разам са мной былі яшчэ два журналісты. […] Гэта маецца на ўвазе Павел Шарамет і Дзіма Завадскі.

Як пачуваўся тады Аляксандр Лукашэнка

«Мы ляцелі адным самалётам […]. Тое, што ён хваляваўся, было бачна. Мы ляцелі адным самалётам, ён некалькі разоў падымаўся раіцца з тагачасным міністрам замежных справаў Уладзімірам Сянько. Пасля на афіцыйных сустрэчах ён прыглядаўся да таго, як паводзяць сябе кіраўнікі іншых дзяржаваў. Не было такога жадання быць усюды першым, якое з’явілася пазней. Час на адаптацыю мусіць быць у любога чалавека».

Той саміт быў важны падпісаннем Будапешцкага мемарандуму, на якім Беларусь і Украіна атрымалі ад ЗША, Расеі і Вялікай Брытаніі гарантыі тэрытарыяльнай цэласнасці і бяспекі свайму суверэнітэту за добраахвотны вывад ядравай зброі.

«Але падзеі ва Украіне паказалі, што гэта гарантыя – на паперы», – кажа Глод.

«Структура такая, што там вельмі шмат краінаў, і ў іх абсалютна розныя інтарэсы», – дадае ён.

Падрабязней – у «Размове Калінкінай».

З 5 па 9 ліпеня 2017 году ў Менску пройдзе самая вялікая з часоў фарміравання суверэннай дзяржавы Штогадовая сесія парламенцкае асамблеі АБСЕ.

 

Каментары