Гарачы каментар Як Крэмль паставіцца да візіту Лукашэнкі ў Анкару?


Разляцеліся, як птушкі, у розныя бакі. Аляксандр Лукашэнка – у Турцыю. А вось прэмʼер Кабякоў – у Маскву. Кірункі супрацы не новыя, але вось сённяшнія кантэксты – цікавыя.https://www.youtube.com/watch?v=eyYvf2ck_i8&feature=youtu.beСтасункі паміж Турцыяй ды Расеяй, мякка кажучы, напружаныя. І з аднаго боку, кіраўнік Беларусі, які дэкларуе вернасць сяброўству з Крамлём, ляціць у іншы бок. У Стамбуле – саміт Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва. А вось да найбліжэйшага хаўрусніка Менску накіроўвае прэмʼера. Што гэта: палітыка двухвектарнасці ці спроба сядзець на двух фатэлях? І чарговая спроба нешта выгуляць? У «Гарачым каментары» – палітолаг Павел Усаў.Павел Усаў: Што тычацца візіту Лукашэнкі ў Турцыю на фоне сурʼёзнага канфлікту, якога ніколі ў гісторыі сучаснай Расеі паміж Масквой і Анкарой не было, то, безумоўна, прынамсі расейскія медыі будуць да яго вельмі крытычна ставіцца. І зноў можа зʼявіцца рыторыка, у якой будзе гучаць, што Лукашэнка здраджвае інтарэсы саюзніка.«Белсат»: А можа Лукашэнка такім чынам дэманструе Захаду, што ён незалежны гулец?Павел Усаў: Безумоўна гэта таксама. Акурат такія візіты ўзмацняюць імідж Лукашэнкі як незалежнага аўтаномнага палітыка, рашэнні якога не залежаць ад Масквы. Незачыненае пытанне вайсковай базы, зараз візіт у Анкару, потым даволі асцярожнае стаўленне да канфлікту ў Нагорным Карабаху – усё гэта спрыяе таму, што Захад узмацняе свой падыход адносна таго, што варта падтрымліваць Беларусь.

Каментары