Эксперт Як казакі Беларусь выратоўваць будуць


У новым выданні праграмы «Эксперт», 21 лютага, працаўнікі карчмы «У Крумкача» Даша Зялінская і ейны верны сябар Крумкач Менскі выконваюць чарговае заданне «варожага ГасДэпу і загніваючай Гейропы».Нашыя героі абвесцяць сябе казакамі, а карчму – казацкай аўтаноміяй! Возьмуць удзел у здымках ідэалагічна правільнага рэпартажу галоўнага прапагандыста расейскай журналістыкі Дзмітрыя Кісялёва!Падслухаюць размову чэкістаў аб тым, як пачаць дзікае паляванне на беларускіх прадпрымальнікаў! Ну, а стабільная кліентка карчмы мадам Пачвара распавядзе пра тое, як разбагацець, пішучы даносы.

Каментары