Як гледачы «Белсату» дапамаглі хворай жанчыне


Як гледачы «Белсату» дапамаглі хворай жанчыне

Пра нашую першую гераіню мы ўжо распавядалі ў «Рэпартэры». Алена Кароль з дзяцінства пакутуе на спінальна-цягліцавую атрафію, рэдкую хваробу, праз якую яна не можа хадзіць. Тым не менш, жанчына мае пастаянную працу, а таксама зʼяўляецца валанцёркай ў дабрачыннай арганізацыі – дапамагае інвалідам, сіротам ды шматдзетным сем’ям. Аднак год таму дапамога спатрэбілася самой Алене. Ейны хрыбет пачаў вельмі моцна і хутка скрыўляцца, у выніку чаго жанчына магла загінуць. Патрэбная была тэрміновая, складаная і вельмі дарагая аперацыя, якую ўзяліся рабіць толькі ў адной клініцы, у Ізраілі. Грошы тады збіралі ўсім светам. Прапаноўваю паглядзець, што з гэтага атрымалася.

Двое энтузіястаў з Менску рэканструявалі старажытны трэнажор

Двое энтузіястаў культуры даўніх славянаў з Менску на аснове звестак з інтэрнэту пастанавілі ўзнавіць у сябе дома старажытнарасейскі трэнажор «Правіла». Аднаўляючы інфармацыю мужчыны пачалі рабіць трэнажор і ствараць сістэму трэнаванняў на ім, якая даўно ўжо згубленая. Як ім гэта ўдалося і чаму яны вырашылі трэнаваць сваё цела і дух паводле сістэмы, што існавала шмат стагоддзяў таму?

Чаму ідэолагі Гомля выступаюць супраць Быкава і Караткевіча?

Некаторыя чыноўнікі Гомля хочуць памятаць вядомых беларусаў, якія жылі ды тварылі зусім нядаўна. Пачалося ўсё з таго, што рабочае паселішча Касцюкоўка ўвайшло ў склад Гомля. Каб у горадзе не дубляваліся савецкія назвы вуліцаў, чыноўнікі вырашылі іх перайменаваць. Упершыню ў горадзе вуліцам далі назвы ў гонар Уладзіміра Караткевіча і Васіля Быкава. Аднак на наступны дзень чыноўнікі змянілі сваё рашэнне і ў новым раёне з’явіліся безаблічныя раслінныя назвы вуліцаў у гонар яблыняў, грушаў ды кветак.