Як эфектыўна змагацца з новым дэкрэтам супраць «дармаедаў»


Юрыст Аляксандр Жук кажа, што не было яшчэ прэцэдэнтаў, каб нейкі антыканстытуцыйны ўказ ці дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі такім прызналі. А таму спадзявацца можна толькі на грамадзянскую салідарнасць – пратэсты і заявы ў суд.

Масавыя скаргі, па яго словах, паралізуюць судовую сістэму і працу органаў, якія будуць вызначаць павышаныя плацяжы «незанятым у эканоміцы», паводле новага дэкрэту супраць «дармаедаў».

Пра магчымасці адпраўляць такіх асобаў паводле рашэнняў адмысловых камісіяў у ЛПП, пра тое, што гэта будуць за камісіі, ды іншыя цікавінкі нашумелага дэкрэту – у поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай з Аляксандрам Жуком.