Як дзеці навучаюцца жорсткасці ў спецназа


Палата прадстаўнікоў пакуль ігнаруе прапановы абаронцаў жывелаў, скіраваныя на тое, каб людзі і сабакі не калечылі адзін аднаго.

Вось і незадоўга да Міжнароднага дня абароны жывёлаў, які адзначаецца 4 кастрычніка, у Беларусі здарылася цэлая чарада выпадкаў жорсткага абыходжання з катамі ды сабакамі.

Так, па словах кіраўніцы аб’яднання дзеля абароны жывёлаў «Эгіда» Веранікі Ханцэвіч, няяснымі застаюцца матывы тых, хто раскідвае па Мінску каўбасу з таблеткамі. Ад іх атруцілася ўжо шмат жывёлаў, у тым ліку хатніх.

Верагодна, што такім чынам нехта змагаецца з бадзяжнымі катамі і сабакамі. Абаронцы ж жывёлаў даўно прапаноўваюць папраўкі ў заканадаўства для вырашэння праблемы з бяздомнымі жывёламі і небяспечнымі хатнімі гадаванцамі, якія часам таксама нападаюць на людзей. Аднак Палата прадстаўнікоў іх ігнаруе.

Гаворка вядзецца пра метады супраць бескантрольнага размнажэння – напрыклад, стэрылізацыю, чыпіраванне, бо,«бяздомныя жывёліны – гэты былыя хатнія або памёт ад іх».

Таксама сярод іншага прапануецца штрафаваць гаспадароў, якія выкідаюць жывёлаў, і ўвесці абмежаванні для ўтрымання небяспечных пародаў сабак без даведкі ад псіхіятра і асобам з крымінальным мінулым.

Але ў любым разе – праблема ў галавах і з адказнасцю саміх людзей, адзначае Ханцэвіч.

Чаму сітуацыю не выправіў падатак на хатніх жывёлаў? Ці актуальная праблема абароны жывёлаў, калі мы маем праблемы з правамі чалавека? Чым скончылася скандальная гісторыя, калі спецназ падчас публічнага шоў на вачах дзяцей разрываў на часткі жабаў і вужоў?

Падрабязней пра гэта – у поўным выданні перадачы «Размова дня» са Святланай Калінкінай: