Размова дня Як дэпутаты ўнікаюць палітычных дыскусіяў і п’юць за здароўе Лукашэнкі


Фраза, што парламент – не месца для палітычных дыскусіяў, стала ўстаноўкай, якую дэпутаты Палаты прадстаўнікоў строга выконваюць. «Палітычных дыскусіяў там няма. Вось пра сацыяльныя праблемы дэпутаты могуць спрачацца», – кажа апазіцыйная дэпутатка Ганна Канапацкая.

Разам з тым, па яе словах, гэта не тычылася і не тычыцца нашумелага антыдармаедскага дэкрэта, а, напрыклад, правілы продажу гарэлкі абмяркоўваліся жвава.

Падрабязней пра табу на палітычныя дыскусіі ў Палаце прадстаўнікоў, як дэпутаты на банкетах абавязкова ўздымаюць тосты за здароўе прэзідэнта, пра прынятае рашэнне стаць на чале Абʼяднанай грамадзянскай партыі – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай, у якой Ганна Канапацкая падводзіць вынікі свайго дэпутацтва ў 2017 годзе.

Каментары