Як «дармаеды» сталі не крыніцай даходаў, а прычынай выдаткаў


Так званыя прызначаныя дзяржавай «дармаеды» лёгка пазбегнуць санкцыйных стоадсоткавых камунальных плацяжоў, перапісаўшы кватэры на сваякоў, кажа рэдактарка Hrоdna.life Ірына Новік.

Гісторык і палітык Ігар Лялькоў заўважае, што «дармаеды» сталі не крыніцай дадатковых даходаў для дзяржавы, а прычынай лішніх расходаў.

Дык хто каго даціскае?

Падрабязней пра гэта, «армянскі сіндром» Лукашэнкі і астравецкі для ўсёй краіны – у «Размове» Усевалада Сцебуракі з Ігарам Ляльковым і Ірынай Новік.