Як чыноўнікі зарабляюць на базавай велічыні


Беларусам добра вядомая гэтак званая базавая велічыня (сёння яна складае 23 рублі). Эканамічная прырода той велічыні цьмяная, а гісторыя губляецца ў нетрах чыноўніцкіх кабінетаў.

«Базавай» вымяраюцца штрафы за правапарушэнні і вызначаюцца сумы фінансавых абавязкаў і выгод. Пра гэту і іншыя базавыя велічыні распавядае Міхал Залескі ў праграме «Асабісты капітал».