Як чыноўнікі саджаюць людзей на ланцуг


Уладзімір Пастухоў з Ваўкавыску, 17 гадоў даглядае двух братоў з інваліднасцю. Мужчына аформіў адпаведныя дакументы і атрымлівае ад дзяржавы дапамогу – 460 рублёў на месяц. Але палову грошай нядаўна прымусілі вярнуць – бо Уладзімір выязджаў за мяжу.

Людзі, якія атрымліваюць дапамогу, не маюць права працаваць. Але чыноўнікі вырашылі, што і выязджаць за мяжу ці пакідаць хату чалавек таксама не можа. Сацыяльныя службы падлічылі ўсе выезды Уладзіміра за два гады і выставілі рахунак на 200 рублёў. Маўляў, вяртай дапамогу, бо фактычна братоў не даглядаў. Мужчына пагадзіўся вяртаць дзяржаве 16 рублёў штомесяц, абы не забралі аўтамабіль.

Аднак цяпер ён фактычна не выязны. Бо ні адпачынкаў, ні выходных пры даглядзе за інвалідамі не прадугледжана.

«Калі чалавек працуе на працы, ён мае стаж, заробак, адпачынак і выходныя – усе ёсць. А ў нас хто даглядае, паводле ідэі, як рабы ці сабакі на ланцугу, у якіх няма ніякіх правоў, нічога», – канстатуе Уладзімір.

І мужчына такі не адзіны. Марына Осьмак засталася вінная дзяржаве каля 80-ці рублёў. Бо на два тыдні трапіла ў шпіталь і не папярэдзіла пра тое органы сацаховы. Яна даглядае 25-гадовага сына Яўгена з інваліднасцю.

Нідзе не прапісана, колькі часу трэба праводзіць каля чалавека з інваліднасцю, каб гэта лічылася доглядам за ім. Больш за тое, паводле заканадаўства выезд за мяжу – гэта падстава пазбавіць дапамогі. Калі з’язджае інвалід, а не той, хто яго даглядае. Але ці атрымалася ў людзей абараніць свае правы – глядзіце ў сюжэце (відэа вышэй).

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

  • За праезд па МКАД плануюць браць грошы
  • Бясплатны садок: 70 рублёў на ежу, 30 – на паборы
  • Беларусы адмаўляюцца ад працы на лецішчах

Праграма «Асабісты капітал» цалкам:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце.

Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках.

Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».