Рэпартэр «Пасля рэпартажу на «Белсаце» мяне пачалі параўноўваць са Скарлет Ёхансан»


Вяртаемся да падапечных праграмы «Рэпартэр»

Сустрэча з героямі, пра якіх мы ўжо распавядалі ў нашай праграме. Два гады таму мама малой Аліны Жызнеўскай марыла пра тое, каб ейная дачка загаварыла і змагла пайсці сваймі ножкамі. Сёння Аліна амаль цалкам здаровае дзіця. У сваю чаргу Віялета Банковіч, якую мы параўналі са Скарлет Ёхансан, хутка паедзе ў школу на сваім вазку. Дзяўчынка будзе вучыцца разам з аднакласнікамі, а не самая ўдома, як гэта было да нядаўняга часу. Дзякуючы рэпартажам, якія выйшлі ў эфір на тэлеканале «Белсат», адгукнуліся неабыякавыя людзі ды рознымі магчымымі спосабамі пачалі дапамагаць нашым героям.

На колькі яшчэ хопіць сапраўдных народных цымбалаў?

Беларусы гралі на народных цымбалах яшчэ з пачатку XVII ст. Амаль 80 гадоў таму Язэп Жыновіч, заснавальнік беларускай школы цымбалаў, заняўся рэканструкцыяй гэтага інструменту. З 30-ых гадоў мінулага стагоддзя на беларускіх цымбалах, створаных фабрыкаю ў Барысаве, вучыліся і гралі тысячы музыкаў. Аднак на мяжы XX-XXI ст. прадпрыемства закрылі. Пакуль у наяўнасці засталося толькі некалькі дзясяткаў спраўных цымбалаў. На колькі іх яшчэ хопіць?

Ці памрэ беларускі рок на польскім Падляшшы

«Турытопсіс Нутрыкуля» – гэта загаловак развітальнага кампакт дыску беластоцкага гурта «Zero-85». Цягам шаснаццаці гадоў гурт можна было пачуць шмат на якіх музычных сцэнах. Нягледзячы на тое, што сярод музыкаў быў толькі адзін беларус, «Zero-85» прынцыпова выступаў толькі на беларускай мове.

Каментары