Як беларусы жывуць і працуюць на Балі


Яўген і Яна цяпер жывуць у Інданезіі на востраве Балі ды не толькі шмат вандруюць самі, але і адкрываюць Азію для ўсіх ахвочых.

Водар экзатычных фруктаў, хвалі Індыйскага акіяну, мноства дзіўных раслінаў ды інданезійскі аматарскі футбол – каб паказаць вам усё гэта, каманда «Беларускага свету» перасягнула экватар.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

Беларускі гід у Берліне

Бадай няма такога турыста, які, трапіўшы ў Берлін, не знайшоў бы там для сябе нечага цікавага.

Кожны раён нямецкае сталіцы непаўторны – са сваёй культураю і рытмам жыцця. А знаёміцца з шматкультурнаю сталіцаю Нямеччыны турыстам дапамагае Аляксандр Райскі – мясцовы гід з Беларусі. Адна з тэматычных экскурсіяў, якія Аляксандр прапануе турыстам – наведванне месцаў, звязаных з нямецкаю і сусветнай гісторыяй дваццатага стагоддзя.

Якія месцы ў Вільні павінен ведаць кожны беларус

У Вільні амаль на кожным кроку адчуваеш нашую гісторыю.

Паводле мясцовага гісторыка Алеся Адамковіча, цягам пяці хвілінаў рэпартажу немагчыма ня толькі паказаць усіх месцаў у горадзе над Віліяй, звязаных з Беларуссю, але і проста іх пералічыць.