Русціс Камунтавічус, дырэктар Інстытуту Вялікага Княства Літоўскага ў Коўне, лічыць, што «паміж Літвой і Беларуссю пашыраецца бездань».
Гісторык не бачыць таго, «што б нас магло зблізіць».
Прычыны – геапалітычная сітуацыя і і ўзмацненне барацьбы за спадчыну ВКЛ.
«Беларусы і літоўцы вучаць у школах адну і тую ж гісторыю, але па-рознаму. Гісторыя пішацца рэтраспектыўна. Мы пераўладкоўваем мінуўшчыну адпаведна сучаснасці і каб яна была грунтам для будучыні. І выкідваем тое, што нам не трэба. Так усе робяць», – кажа Камунтавічус. Прычым, на яго думку, Літва беларусам нашмат больш цікавая, чым Беларусь літоўцам.
Як шакуюць літоўскіх турыстаў экскурсіі па Беларусі? Калі і праз што разʼядналіся літоўцы і беларусы, якія калісьці жылі ў адной дзяржаве?