Прыват з Валярынай Куставай Як беларускі бізнесовец са Швецыі стварыў «Куфар» і навучыў шведаў правільна называць Беларусь


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Беларусы кажуць: ад працы коні дохнуць, хто працуе – таму і шанцуе, якая справа – такая і слава». Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай. Адпачывайце бліжэйшыя 25 хвілін, а мы папрацуем для вас, каб разабрацца: ці ёсць розніца паміж працавітасцю і працагалізмам і як не згарэць на гэтай самай працы, каб яна была ў кайф і драйв, а вы былі саксэсфул ін лайф!

Госць студыі – кіраўнік кампаніі «Kufar», міжнародны бізнесовец Міхаіл Сэндар, які жыве паміж Стакгольмам ды Менскам.

Таксама ў выданні: сапраўдная беларуска, якая працуе без перапынкаў, змяняючы адну працу наступнай, і эксперт-таймменеджар, які навучыць слушна размяркоўваць свой час!

А як вы ставіцеся да працагалізму? Праца – вымушаная павіннасць або спосаб рэалізавацца? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары