Беларускі свет Як беларуска працуе ў Галівудзе. Рэпартаж


Бацька Ксенiі Бабаевай – беларускі прадзюсар, і кіно было ёй блізкае з маленства. Ужо з сямі гадоў ёй падабалася быць у свеце сафiтаў.

Пераехаўшы з Менску ў Лос-Анджэлес, яна працавала ў мадэльным бізнесе і здымалася ў рэкламе. Цяпер яна ўсё бліжэй падыходзіць да сваёй амерыканскай мары: займаецца на курсах у галіне кiнаiндустрыi ў Калiфaрнiйскiм каледжы. Працуе з адмыслоўцамі сусветнага маштабу ды плануе рэалізаваць уласныя праекты як перад, гэтак i па-за камераю.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

Крэатыўная мастачка ў краіне ветракоў

Віцяблянка Вольга Міловіч памяняла некалькі краінаў.

Урэшце, апынуўшыся ў Нідэрландах, не здрадзіла, аднак, сваёй улюбёнай справе – яна мастачка і лялечніца – і не забыла роднае мовы. У мястэчку Гаарлем Вольга працягвае маляваць і паспяхова прадаваць свае карціны. Стварыла невялічкі лялькавы тэатр, а таксама вядзе заняткі жывапісу для дзяцей у тамтэйшай школе «Kunst op Zolder».

Тэйп-арт мастачка з Берліну

У Берліне рэалізуе сябе Валерыя Лосікава. Пад псеўданімам Fabifa стварае вулічнае мастацтва ў жанры тэйп-арт.

Наша здымачная група сустрэлася з Фабіфаю пры канцы красавіка падчас сёлетняе берлінскае выставы стрыт-арту «Wendelism». Апрача Валерыі сваю творчасць там прэзентавалі каля ста іншых мастакоў з усяго свету.

Глядзі таксама
Каментары