Як алкаголікам знайсці шчасце без спірту?


Як алкаголікам знайсці шчасце без спірту? Сярод іншых, існуе спосаб, калі самі алказалежныя ратуюць адзін аднаго. Кожны можа атрымаць шанец на цвярозасць, калі здабудзе падтрыманне людзей, якія ўжо прайшлі гэты шлях. Валерый, страціўшы нагу ў трыццаць пяць гадоў, застаўся нікому не патрэбным інвалідам на сацыяльным ложку. Але ў прытулку жыццё падарыла яму сустрэчу з Ірынай, якая перавярнула ягоны лёс.

Цэнзура для мастакоў і палкіх прыхільнікаў беларушчыны

51-гадовы мастак Пётр Цімафееў з Ліды, якому часта забараняецца публікаваць сваю творчасць. Да прыкладу, за выявы голага Хрыста і за бел-чырвона-белыя сцягі на графічных партрэтах Васіля Быкава ды Генадзя Бураўкіна. Пётр у сваім жыцці прайшоў праз рух хіпі – адсюль у яго непазбыўная прага рок-н-ролу. Цяпер ён стаў палкім прыхільнікам беларушчыны.

Пяцігадовы хлопчык захварэў на рак крыві

Андрэйку Семілету пяць гадоў, і ўлетку стала вядома, што ён хворы на рак крыві. Хлопчык і ягоныя бацькі жывуць у горадзе Чаркасы. Яны грамадзяне Украіны. Але лячыць сына на платнай аснове яны прывезлі ў беларускі Гомель. Каб сабраць неабходныя на лекаванне грошы, хворы Андрэйка ды ягоная мама пачалі рабіць і прадаваць сімпатычных снегавікоў. Хутка гэтая інфармацыя трапіла ў медыі, і замоваў на цацкі стала так шмат, што выканаць іх было ўжо немагчыма…