Гарачы каментар Як адплату за бамбаванне Сірыі Пуцін атрымаў трупы суграмадзянаў


 Гісторыя самалёта А321 у Егіпце: Расея афіцыйна прызнала, што прычынаю катастрофы быў тэракт. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін паабяцаў знайсці ў любым пункце планеты і пакараць тэрарыстаў, а ФСБ запрапанавала $ 50 млн за звесткі пра арганізатараў выбуху.У ФСБ паведамілі, што даследаванне асабістых рэчаў і элементаў самалёта, а таксама экспертыза выявілі сляды выбуховага рэчыва. Ведамства таксама патлумачыла, што, цытата, «у палёце спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаванне магутнасцю да паўтара кілаграма ў тратылавым эквіваленце. У выніку адбылося развальванне самалёта ў паветры, чым тлумачыцца вялікі роскід частак фюзеляжа самалёта». Раней у Крамлі не спяшаліся афіцыйна назваць тое, што адбылося, тэрактам. 31-га кастрычніка на Сінайскай паўвыспе разбіўся самалёт А321 авіякампаніі «Кагалым-Авія», які ляцеў з Шарм-эш-Шэйху ў Санкт-Пецярбург. На борце былі 217 пасажыраў і 7 чальцоў экіпажу, усе яны загінулі.У «Гарачым каментары» – журналіст Саша Сотнік.«Расейская прапаганда і Крэмль не можа прызнаць тое, што Пуцін атрымаў трагедыю над Сінаем у адказ за бамбардаванне Сірыі, цягнулі да апошняга. А пасля трагедыі ў Парыжы можна было гэта прызнаць, але ў тым кантэксце, што Расея ў ліку іншых краін стала ахвяраў тэрарыстычнай атакі. З якім мы канешне будзем змагацца. Такая рыторыка Пуціна».«Уладзімір Пуцін цяпер хоча запэўніць усіх, што ягоная мэта – знішчэнне тэрарыстаў, а не выратаванне Башара Асада… Масква не застрахаваная ад тэрарыстычных актаў».ДР, belsat.eu

Каментары