Мaю прaвa Як абараніць Бараўлянскі лес?


На пачатку восені мы распавядалі пра жыхароў пасёлку Бараўляны пад Менскам, якія змагаюцца супраць вынішчэння лесу. Яны прапануюць пабудаваць школу і садок на бліжэйшым полі ды захаваць гэткім чынам зялёны масіў.

Пад патрабаваннем пакінуць лес у Бараўлянах жыхары назбіралі ўжо больш за пяць тысяч подпісаў. Цяпер яны даведаліся, што ў пасёлку адбываецца іншы збор подпісаў. Паводле мясцовых, чыноўнікі пачалі выкарыстоўваць адміністратыўны рэсурс, далучаючы да збору подпісаў настаўнікаў і лекараў. А каб паказаць, што кампраміс у развязанні праблемы ўжо знайшлі, мясцовыя чыноўнікі ідуць і на іншыя хітрыкі – запрашаюць асвятляць пытанне дзяржаўныя медыі.

Іншыя тэмы праграмы «Маю права»:

Таямніцы працоўнага траўматызму… Кіраўніцтва «Беларуськалію» намагалася схаваць няшчасны выпадак на вытворчасці.

Гульня ў хованкі… Мінакі – аб прычынах вытворчых траўмаў.

Выспа свабоды… Старшыня Беларускага кангрэсу прафесійных саюзаў – пра сябе і сваю дзейнасць.

З палацу – у прытулак… Сям’я менчукоў намагаецца вярнуць дачку дамоў.

Каментары