Як 100-годдзе БНР адзначылі на Мангэтане


У новым выданні праграмы «Беларускі свет»:

Распавядаем, як беларусы адзначылі Дзень волі ў Варшаве і на Падляшшы, у Вільні, Нью-Ёрку і бразільскім Сальвадоры.

Госць у студыі – Яўген Вапа, старшыня Беларускага саюзу ў Польшчы – распавядае пра гісторыю святкавання стагоддзя БНР на Падляшшы.

Беларусы Падляшша мелі непасрэднае дачыненне да стварэння Беларускай народнай рэспублікі. Пра дзве знакавыя асобы – першага прэм’ер-міністра БНР Язэпа Варонку і арганізатара беларускага войска Міколу Дзямідава – распавядае прафесар Алег Латышонак з Беластоку.