«Я – за феміністак і поліаморыю»


Фемінізм. Для кагосьці гэта дэмакратычная прасунутасць, а для некага – ледзь не лаянкавае слова. Давайце разбірацца, што гэта насамрэч такое і хто і навошта… займаецца фемінізмам. Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Феміністкі і прафеміністы».

Госць студыі «Прыват» – прафемініст, арт-актывіст Кірыл Калбаснікаў.

Таксама ў выданні:

  • Заядлы халасцяк Уладзімір Вераб’ёў – пра стаўленне да жанчын.
  • Культуролаг Вадзім Мажэйка – пра сацыялагічныя звесткі і статыстыка па гендарнай раўнавазе жанчын і мужчын.
  • Аляксандра і Зміцер Цярэнцьевы: сям’я, дзе жанчына прызнае перавагу мужчыны.

А як ставіцеся да фемінізму, феміністак і прафеміністаў вы? Пазіцыі якіх герояў праграмы вам бліжэй? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.